Курсанты з Казахстана, што вучацца ў Беларусі, не могуць вярнуцца на радзіму

Казахстанскія курсанты, якія навучаюцца ў ваенных ВНУ Беларусі, не могуць вярнуцца на радзіму. Напярэдадні чарговага адпачынка камандзіры падраздзяленняў заявілі ім, што праязныя дакументы для іх няма за што купіць, бо міністэрства абароны Казахстана не пералічыла патрэбную суму. Як паведамляе казахстанскі "Камерцыйны тэлевізійны канал", бацькі курсантаў тэлефануюць у Мінабароны Казахстана, але там не могуць патлумачыць, што ж здарылася і куды зніклі грошы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, білеты мусіў набыць беларускі бок, а пасля ўключыць гэтыя затраты ў агульны рахунак за навучанне курсантаў. Цяпер паміж Мінскам і Астаной ідуць перамовы ў гэтай справе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі