Латушка — Лукашэнку: "Пакіньце кабінет!"
Павел Латушка запісаў чарговы відэазварот, у якім заклікае Аляксандра Лукашэнку: "Пакіньце кабінет!". Адзін з беларускіх апазіцыйных лідараў заявіў, што "тэрмін прэзідэнцтва Лукашэнкі закончыўся" і цяпер ён "звычайны беспрацоўны грамадзянін", ужо без "прэзідэнцкай недатыкальнасці".
Латушка нагадвае, што "Лукашэнка не быў прызнаны грамадствам пасля выбараў", і з-за гэтага тры месяцы працягваюцца масавыя акцыі пратэсту беларусаў, абураных фальсіфікацыямі і гвалтам сілавікоў. А з 5 лістапада ўсе падпісаныя ім дакументы, не маюць юрыдычнай сілы, адзначае палітык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.