Латушка падзякаваў амбасадарам ЕС, якія не ўручылі даверчыя граматы Лукашэнку
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка выказаў падзяку амбасадарам краін ЕС, якія не ўручылі 13 траўня даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.
Сёння Лукашэнку ўручылі давечыя граматы амбасадары шасці краін — Ірака, Нікарагуа, Расіі, Руанды, Саудаўскай Аравіі, Сьера-Леонэ. Па словах Латушкі, былі запрошаныя, але не з'явіліся амбасадары яшчэ трох краін — Францыі, Грэцыі, Люксембурга.
"Гэтым красамоўным жэстам Еўрасаюз паказаў, што не прызнае Лукашэнку, які ўзурпаваў пасаду прэзідэнта ў Беларусі. Я хачу выказаць удзячнасць амбасадарам усіх краін, якія аказалі падтрымку беларускаму дэмакратычнаму грамадству. Асобную падзяку я выказваю ўраду Францыі за адназначную пазіцыю ў дачыненні да нелегітымнага прэзідэнта Лукашэнкі", — заявіў Латушка.
Па яго словах, такі крое дэманструе адзінства пазіцыі ЕС і прыярытэт для Еўропы агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека і свабод грамадзяніна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.