Латвія адмовілася ад удзелу ў конкурсе "Еўрабачанне-2009"

Кіраўніцтва латвійскага тэлебачання (ЛТВ) прыняло рашэнне адмовіцца ад удзелу ў музычным конкурсе "Еўрабачанне", які пройдзе ў Маскве ў траўні 2009 года. Аб гэтым паведаміла латвійскае выданне Nra. Генеральны дырэктар ЛТВ Эдгар Котс растлумачыў, што дадзенае рашэнне было прынята ў мэтах эканоміі сродкаў. Таксама латвійскае тэлебачанне адмовіцца ад здымак серыяла "Кошт утрапёнасці". Будуць зачыненыя карэспандэнцкія бюро ЛТВ у Маскве і Брусэлі. Раней паведамлялася, што бюджэт ЛТВ на 2009 год быў скарочаны на 4,8 мільёны долараў ЗША.

Як адзначае латвійскае выданне Gorod, для ўдзелу ў конкурсе ЛТВ павінна было заплаціць Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу (EBU) за ліцэнзію да 14 снежня. Кошт ліцэнзіі, паводле інфармацыі прадзюсара нацыянальнага адбору да конкурсу Іветы Лепешко, не перавышае 100 тысяч латаў (каля 200 тысяч долараў ЗША).

Агенцтва DELFI удакладняе, што з-за адсутнасці ліцэнзіі ЛТВ не зможа не толькі ўдзельнічаць у конкурсе, але і весці трансляцыю.

Нагадаем, конкурс "Еўрабачанне-2009" адбудзецца ў Маскве з 1 па 16 траўня. На мінулым конкурсе першае месца заняў расійскі выканаўца Дзіма Білан.

Фота: spletnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі