Латвія збіраецца ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю і Расіяй

Латвія збіраецца ўзмацніць меры бяспеки на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Як заявіў міністр унутраных спраў Рыхард Козлоўскіс, гаворка ідзе аб стварэнні памежнай лініі шырынёй 12 метраў. Яна будзе абсталявана сучаснымі сістэмамі бяспекі, што, па словах міністра, дазволіць павялічыць хуткасць рэакцыі памежнай службы на магчымыя пагрозы, інфармуе РІА "Новости".

Праект мусіць быць рэалізаваны на працягу чатырох гадоў. Для гэтага спатрэбіцца каля 15 мільёнаў еўра.

Адзначаецца, што ўзмацненне бяспекі адбываецца на фоне крызісу на Украіне і ўзрастання колькасці людзей, якія нелегальна перасякаюць мяжу.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі