Латвійскім зборным забаранілі гуляць з беларусамі і расіянамі

Латвійскія хакеісты

Латвійскія хакеісты / Telegram

Латвійскім зборным забаранілі гуляць з беларусамі і расіянамі. 1 лютага Сейм Латвіі прыняў папраўкі да закона аб спорце, паведамляе Delfi.

Латвійскія зборныя не могуць сустракацца са зборнымі Беларусі і Расіі, незалежна ад таго, у якім яны заходзяцца статусе (напрыклад, у нейтральным, калі нельга выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг). У краіне нельга праводзіць турніры па гульнявых відах спорту з удзелам спартсменаў з РБ і РФ (у тым ліку юнакоў і юніёраў).

Адзначаецца, што новаўвядзенне падкрэслівае салідарнасць Латвіі з Украінай, а таксама робіць немагчымымі ў краіне "любыя спробы Расіі ўзаконіць свае ваенныя злачынствы з дапамогай спорту".

Беларускі і расійскі спорт знаходзяцца пад абмежаваннямі з 2022 года з-за агрэсіі РФ супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі