Лаўроў — пра выключэнне Беларусі з "Еўрабачання": гэта цэнзура чыстай вады

Лаўроў — пра выключэнне Беларусі з "Еўрабачання": гэта цэнзура чыстай вады

Расйіскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў асудзіў рашэнне арганізатараў "Еўрабачання" выключыць Беларусь з конкурсу.

"Гаворачы аб рэвалюцыях, уключаючы культурную, вельмі паказальны конкурс "Еўрабачанне". Тое, што яны цяпер робяць з беларусамі, — гэта агідна. То бок, гэта цэнзура чыстай вады: "Паколькі мы — незразумела якія, нейкія ананімныя людзі — у гэтай песні ўгледжваем нейкія намёкі, мы вас не пускаем, давайце іншую". Даюць іншую песню — і тое ж самае. Ну, што гэта за мастацтва, што гэта за культура, што гэта за дэмакратыя?"прыводзіць ТАСС словы Лаўрова. 

Ён заявіў, што рашэнне арганізатараў "Еўрабачання" — гэта яскравы прыклад таго, што з сябе цяпер уяўляе еўрапейская культура.

Белдзяржтэлерадыёампанія планавала накіраваць на сёлетняе "Еўрабачанне" баранавіцкі гурт "Галасы ЗМеста". Аднак Еўрапейскі вяшчальны саюз 11 сакавіка адхіліў іх песню "Я научу тебя" за палітычны падтэкст і прапанаваў падаць іншую песню або іншы варыянт гэтай. 26 сакавіка арганізатары "Еўрабачання" заявілі, што новая песня ад "Галасоў ЗМеста" таксама не адпавядае правілам, таму краіна адхіленая ад удзелу ў конкурсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі