Леанід Заіка: Беларусь толькі ўваходзіць у першую фазу эканамічнага крызісу
Беларусь толькі ўваходзіць у першую фазу эканамічнага крызісу. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю "Белорусским новостям" вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка. Заіка параўнаў цяперашні стан эканомікі нашай краіны з пачаткам эпідэміі грыпу. Пры зніжэнні вытворчасці трактароў (на 50%), іншай прадукцыі расце вытворчасць прадуктаў харчавання. "Гэта значыць, мы сталі ад стрэса болей есці", — кажа эканаміст.
Паводле Леаніда Заікі, самае страшнае сёння — гэта тое, што "прадпрыемствы не ведаюць, што рабіць", а "ўрад толькі цяпер стаў вывучаць досвед іншых краін".
"Змена ўлады — працэс аб'ектыўны, ён адбываўся і будзе адбывацца. А цяперашняя эканамічная сітуацыя ўсіх нас падштурхоўвае да зменаў. Пытанне ў тым, хто стане лідэрам зменаў. Альбо прэзідэнт з новай камандай, альбо частка грамадзянскай супольнасці, эліта, якая станецца найбольш перспектыўнай для нашай краіны", — кажа Заіка.
Паводле эканаміста, гэтая эліта можа быць прадстаўленая маладымі сіламі "ва ўрадзе, у апазіцыі, агулам у грамадстве".