Леанід Заіка: Цана расійскага газу для Беларусі — палітычная

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка агучыў цану расійскага газу для Беларусі ў першым квартале 2009 года. З пачатку года мы плацім 210 долараў за тысячу кубаметраў, а з 1 красавіка цана можа не перавысіць і 160 долараў.  У канцы ж года гэтая лічба можа быць яшчэ меншай, расказаў у размове з Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка:

“Калі кошты на нафту будуць падаць, а такое вельмі нават можа адбыцца, таму што рэзка зніжаецца вытворчасць у сусветнай эканоміцы. Таму цалкам лагічнае чаканне зніжэння цэнаў не толькі на расійскі газ, але і на нарвежскі газ, арабскую нафту…”.

Па ацэнцы эканаміста, такая цана даволі нізкая. Таму назваць яе эканамічна абумоўленай нельга. Хутчэй – гэта палітычная цана, якая паказвае на добрыя адносіны Беларусі і Расіі.

Леанід Заіка:
“Гэтая цана не з’яўляецца эканамічна абгрунтаванай цаной. Гэта цана палітычная, якая з’яўляецца паказальнай для Ўкраіны, Еўропы, Беларусі і Расіі з пункту гледжання таго, хто як сябе будзе паводзіць у адносінах да Расіі, такую цану і атрымае”.

Нагадаем, цана расійскага газу для Беларусі да гэтага трымалася ў сакрэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі