Легалізацыю беларускіх уцекачоў абмеркавалі ў Швецыі

Падчас сустрэчы ў парламенце Швецыі

Падчас сустрэчы ў парламенце Швецыі / t.me/PEofBelarus

Праблему легалізацыі беларускіх уцекачоў абмяркоўвалі 19 верасня ў Швецыі. У стакгольме прайшла сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парламента Швецыі Арона Эмільсана і Каардынацыйнай Рады Аляксандры Мамаевай, паведамляе тг-канал Народных амбасадаў. Таксама ў сустрэчы прыняў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.

Старшыні камітэтаў абмеркавалі супрацоўніцтва паміж Рыксдагам і Каардынацыйнай Радай, свабоду перамяшчэння для беларусаў і беларусак, легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швецыі.

Таксама падчас дыскусіі абмяркоўвалася, як адкарэктаваць санкцыі, каб яны былі максімальна эфектыўнымі, б’ючы па нелегітымным рэжыме Лукашэнкі і яго камерцыйных і рэпрэсіўных структурах. І каб пры гэтым захоўвалася адкрытасць і супрацоўніцтва з ужо пацярпелым беларускім народам.

"Сустрэча завяршылася ўзаемным разуменнем важнасці далейшага развіцця супрацоўніцтва для падтрымкі правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі", — адзначаецца ў канале Народных амбасадаў.

Як паведамлялася раней, улетку са Швецыі дэпартавалі дваіх беларусаў, якія прасілі палітычнага прытулку. Прынамсі аднаго з іх затрымалі адразу на мяжы Беларусі і арыштавалі. Пасля гэтага шведскія ўлады абвясцілі, што перагледзяць стаўленне да беларускіх уцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі