Лех Валенса: Еўропа не будзе шчаслівай без Беларусі і Украіны

У часе сустрэчы былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы з удзельнікамі канферэнцыі арганізацыі "Еўрапейскія дэмакратычныя студэнты", што праходзіць 23—26 красавіка ў Гданьску, была закранутая беларуская тэматыка.
У адказе на пытанне аб палітычных перспектывах Беларусі, былы польскі прэзідэнт сказаў, што падчас свайго кіравання ён выступаў катэгарычна супраць уваходжання Польшчы ў Еўрасаюз без Беларусі і Украіны. Аднак яго наступнік Аляксандр Кваснеўскі быў іншай думкі.

Валенса зазначыў, што цяпер Еўропа аказвае Беларусі дапамогу не на поўную моц, паколькі Еўропа яшчэ не да канца аб'яднаная і моцная. Былы прэзідэнт выказаў надзею, што неўзабаве такое становішча зменіцца, і дзякуючы гэтаму дэмакратычная Беларусь ўвойдзе ў склад краін з еўрапейскімі каштоўнасцямі і еўрапейскім узроўнем жыцця. "Еўропа не будзе шчаслівай без Беларусі і Украіны", — заявіў Лех Валенса.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі