Летась беларусам выдалі больш за 753 тысячы шэнгенскіх візаў
У 2015 годзе беларусам было выдадзена 753,6 тысячы шэнгенскіх візаў. Пра гэта паведамляе сайт Еўракамісіі. Вядома, што 66,3% ад агульнай колькасці выдадзеных візаў — шматразовыя (499.999). Адмовы ў атрыманні шэнгенскіх візаў атрымалі толькі 0,3% заяўнікаў. Адзначаецца, што гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў.
БелаПАН нагадвае, што ў 2013 годзе беларусам было выдадзена 777 813 шэнгенскіх візаў. Адмовы тады атрымалі 0,8% ад агульнай колькасці грамадзян Беларусі, якія звярнуўся па яе.