Лічба дня: 2,4% – інфляцыя за студзень, калі цэны былі замарожаныя
Калі такая тэндэнцыя захаваецца, то за год інфляцыя можа скласці амаль 30%.
У студзені 2015 года цэны на тавары і паслугі выраслі на 2,4% у параўнанні са снежнем 2014 года. У параўнанні са студзенем 2014-га цэны выраслі на 17,1%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Такім чынам інфляцыя за студзень склала 2,4%. Пры гэтым урад ўводзіў забарону на рост коштаў у гэтым месяцы. Калі такая тэндэнцыя захаваецца і кожны месяц інфляцыя будзе 2,4%, то за год яна можа дасягнуць амаль 30%. Пры гэтым інфляцыя за 2014 склала 14,7%.
Прадукты ў студзені падаражэлі на 1,8%, нехарчовыя тавары - на 2,4%, паслугі на 3,9%.