Лічба дня: 66,6%

А колькасць праціўнікаў смяротнага пакарання, наадварот, вырасла.

57,6% беларусаў падтрымліваюць смяротнае пакаранне, гэта меней, чым было летась на 5,6%. Тых, хто супраць, наадварот, стала болей — 34,6% (31,4/% было ў 2013 годзе).

Асноўны довад сярод прыхільнікаў смяротнага пакарання — гэта "адэкватная адплата за ўчыненыя злачынствы", такіх адказаў было 66,6% у 2013 годзе, у 2014 годзе іх 57,3%.

Асноўны аргумент супраць смяротнага пакарання — "знізіць рызыку судовай памылкі" , (58,6% летась было 71,7%).

Таксама 22,1% праціўнікаў смяротнага пакарання лічаць яго выкарыстанне неэфектыўным. Пра гэта сведчыць даследаванне Групы кампаній SATIO.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі