Лідская дзяўчынка захварэла на адзёр падчас паездкі ў Маскву

Лідская дзяўчынка захварэла на адзёр падчас паездкі ў Маскву

У Лідзе дзіцяці паставілі дыягназ "адзёр", піша lidanews.by. Вядома, што гэта дзяўчынка, якая была са сваякамі ў Маскве. Мяркуецца, што там яна і заразілася. 

Галоўны лекар Лідскай ЦРБ Вадзім Трубчык паведаміў, што стан дзіцяці здавальняючы. Ужо вызначана кола кантактных асоб, за якімі наладжанае медыцынскае назіранне. 

Як выявілася, дзіця не было своечасова прышчэпленае, бо бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. 

Летась у Беларусі на адзёр захварэлі каля 240 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі