Лідзія Ярмошына назвала суму выдаткаў на рэферэндум па новай Канстытуцыі

Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё​​
Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё​​

На правядзенне рэферэндуму па новай канстытуцыі з бюджэту краіны вылучаныя 20 мільёнаў 330 тысяч рублёў, або 8,1 мільёна долараў у эквіваленце, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на кіраўніцу Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну.

Па словах Ярмошынай, гэтая сума меншая за тыя, што вылучаюцца на прэзідэнцкія або парламенцкія выбары — там выдаткі дасягаюць 10 мільёнаў долараў у эквіваленце.

Як паведамляла Еўрарадыё, удзельнічаць у рэферэндуме па новай Канстытуцыі плануюць 38,2% беларусаў. Такія лічбы паказала сацапытанне, якое правёў Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ. Пры гэтым аб неабходнасці змяненняў у Канстытуцыю заявілі 63,1% апытаных.

Улады плануюць правесці рэферэндум па зменах у Канстытуцыю ў лютым 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі