Літоўскі міністр сустрэўся ў Мінску з Мясніковічам і Макеем

Гаворка ішла пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін ды пра рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў.

У пятніцу Лінас Лінкявічус сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Яны абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама закранулі тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза. Прэс-служба МЗС Беларусі адзначае, што Макей падкрэсліў: нягледзячы на розныя падыходы і "палітычна матываваныя абмежаванні з боку ЕС", Беларусь і Літва павінны развіваць двухбаковае ўзаемадзеянне, найперш у сферы гандлю, інвестыцый, транспарту і транзіту.

На здымку: Лінас Лінкявічус і Уладзімір Макей. Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі