Лукашэнка атрымаў хакейны швэдар латвійскай зборнай са сваім прозвішчам

Лукашэнка атрымаў хакейны швэдар латвійскай зборнай са сваім прозвішчам

Аляксандр Лукашэнка атрымаў хакейны швэдар латвійскай зборнай з першым нумарам і са сваім прозвішчам. Яго яму падарыў латвійскі прэм'ер Крыш'яніс Карыньш, які знаходзіцца з візітам у нашай краіне. Лукашэнка падарыў госцю статуэтку зубра, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, Беларусь і Латвія ў 2021 годзе сумесна праводзяць чэмпіянат свету па хакеі. З гэтым звязаны і падарунак, які беларускаму кіраўніку прывезлі з Рыгі. Аляксандр Лукашэнка і Крыш'яніс Карыньш згадалі пра падрыхтоўку да чэмпіянату свету. Латвійскі прэм'ер выказаў спадзяванне, што зборныя сустрэнуцца ў канцы першынства ў Мінску. "Не дай Бог!" — адказаў Лукашэнка і нагадаў, што латвійская зборная — нязручны сапернік для беларусаў.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў госцю сёння наведаць хакейную трэніроўку. Але, як інфармуе тэлеграм-канал "Пул Першага", той адказаў: "Толькі валейбол".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі