Лукашэнка: Беларусь зацікаўленая ў эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.
8 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І. Яна прайшла ў рамках падрыхтоўкі да візыту ў Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка адзначыў, што Беларусь высока шануе і ганарыцца сваімі адносінамі з Кітаем. Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем інтэнсіўна развіваецца.
Лукашэнка: "Вельмі інтэнсіўныя нашыя адносіны ў сферы гандлю. Мыдасягнулі тавараабарачэння каля 4,5 мільярда долараў. Ёсць, вядома, невялікая праблема (мы з вамі яе абмяркуем) — у нас склалася адмоўнае сальда ў гандлі з вамі. Але я думаю, што мы цалкам можам справіцца і з гэтай праблемай".
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь чакае прыходу кітайскіх банкаў. Так, наша краіна асвоіла каля 5,5 млрд долараў кітайскіх крэдытаў і цяпер рэалізуецца каля 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання.
Таксама кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь актыўна падтрымлівае вылучаную кіраўніцтвам Кітая ініцыятыву стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху.