Лукашэнка: Беларусь змагла забяспечыць міжканфесійны мір (відэа)
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы са старшынёй Папскай рады, кардыналам па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Торанам.
"У Беларусі існуе 25 канфесій і ў краіне забяспечаны міжканфесійны мір і стабільнасць. Вядучай у краіне з'яўляецца Руская праваслаўная царква, а Рымска-каталіцкая царква - другая па колькасці сярод вернікаў. Мяне задавальняе, што дзве вядучыя царквы знайшлі шляхі, па якіх могуць развіваць супрацоўніцтва", - паведаміў кіраўнік Беларусі.
На заканчэнне Лукашэнка папрасіў Жан-Луі Торана перадаць Папу Рымскаму, што каталіцкая канфесія будзе займаць годнае месца ў Беларусі.