Лукашэнка: Чалавеку не патрэбны рост заробкаў, калі не растуць цэны (відэа)

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыпыніць рост цэнаў. 5 траўня ён сустракаўся з міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай.

Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года і пачатку бягучага ў Беларусі "супакоілі і валютны рынак, і цэны". Аднак цяпер назіраецца павышэнне цэнаў на тавары і паслугі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны, а сярод іх — рост курса долара ў адносінах да беларускага рубля.

"Калі назіраецца рост цэнаў па кантраляваных пазіцыях і асабліва ў ЖКГ, яшчэ дзесьці, там, дзе дзяржава павышае цэны, — гэта недапушчальна. — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Таму што мы заробак сёння не можам падняць". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусу "не патрэбны рост заробкаў, калі не растуць цэны".

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прыпыніць павышэнне коштаў там, дзе гэта магчыма. Ён падкрэсліў, што бізнесмены, прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў павінны разумець: "цэны пажадана цяпер не тузаць".

Лукашэнка не падтрымаў прапанову аб павышэнні заробкаў чыноўнікам

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі