Лукашэнка Чавесу: Я ўдзячны не толькі за нафту, але і за сонца

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса прайшла ў Мінску ў суботу. Венесуэльскі лідар паабяцаў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць забяспечаныя нафтай "на працягу 200 гадоў". Адкрываючы перамовы, Лукашэнка выказаў удзячнасць венесуэльскаму лідару за дапамогу, якую Венесуэла аказвае Беларусі. "Я ўдзячны табе не толькі за нафту і іншыя пастаўкі, але і за сонца, якое ты нам прывёз", — сказаў кіраўнік нашай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Чавес уклаў "шмат сваёй кіпучай энергіі, свайго сэрца ў будаўніцтва незалежнай Беларусі".

У сваю чаргу Чавес таксама выказаў удзячнасць беларускаму кіраўніку за дапамогу і падтрымку, якую Беларусь аказвае Венесуэле. Ён паабяцаў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць забяспечаныя нафтай "на працягу 200 гадоў".

Уга Чавес зазначыў, што на перамовах у фармаце "сам-насам", якія доўжыліся тры з паловай гадзіны, ён абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам "новыя механізмы" супрацоўніцтва дзвюх краін, інфармуе БелаПАН.


Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі