Лукашэнка: Дыктатура магчымая ў ЗША, Кітаі альбо Расіі

У Беларусі немагчыма ўсталяванне дыктатуры. Такую думку выказаў кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa.
"У Беларусі няма для гэтага падставаў. Сапраўды гэтак жа, як не можа быць сёння ўсталяваны дыктатарскі рэжым у Італіі або ў якой-небудзь іншай еўрапейскай дзяржаве. Гэта магчыма ў ЗША, Кітаі, часткова ў Расіі — у самадастатковых дзяржавах, якія могуць існаваць практычна незалежна, нават калі на іх абрынецца ўвесь мір", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. На яго думку, "калі б мы паспрабавалі гэта зрабіць у Беларусі, нас бы раздушылі на працягу сутак. І правільна зрабілі б. Таму што ў сучасным свеце дыктатура непрымальная".

Што датычыць свабоды дэманстрацый, выказвання меркаванняў, то, па словах Лукашэнкі, у Беларусі ніколькі не менш магчымасцяў для гэтага, чым у Італіі.

"Жадаю, каб вы зразумелі: еўрапейцы, ідучы на гутарку са мной, павінны ўсведамляць, што інтарэсы тых людзей, якія зрабілі мяне прэзідэнтам, для мяне непарушныя", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Нават у дэмакратызацыі па-еўрапейску для мяне і кіраўніцтва дзяржавы суверэнітэт і незалежнасць краіны, унутрыпалітычная стабільнасць з'яўляюцца святымі", — дадаў ён.

На думку Лукашэнкі, для таго каб забяспечыць нармальнае развіццё Беларусі, дастаткова тых дзяржаваў, з якімі ўжо наладжаныя адносіны. Сярод партнёраў — Расія, Кітай, Індыя, краіны арабскага свету, а таксама дзяржавы Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі