Лукашэнка і Мядзведзеў пакаталіся ў Сочы на лыжах

У Чырвонай Паляне, пад Сочы, завяршыліся перамовы Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта Беларусі, дамоўленасць аб нефармальнай сустрэчы ў Сочы была дасягнутая на перамовах Лукашэнкі і Мядзведзева ў Завідаве 19 сакавіка.

У Чырвонай Паляне кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі міжнародныя праблемы. Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў, што Беларусь "абсалютна падтрымлівае" прапановы расійскага боку, падрыхтаваныя да саміта "вялікай дваццаткі", які павінен прайсці ў Лондане 2 красавіка.

Абмяркоўваліся таксама пытанні двухбаковых адносінаў, у тым ліку ўдзелу беларускіх спецыялістаў ва ўзвядзенні аб'ектаў зімовай Алімпіяды 2014 года ў Сочы.

Пасля перамоваў прэзідэнты прадоўжылі нефармальныя зносіны, катаючыся на лыжах. Яны таксама пагутарылі з лыжнікамі, паведамляе расійскае інфармагенцтва.

Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі абверг чуткі пра тое, што Лукашэнка адправіўся ў Сочы адразу пасля перамоў у Завідаве. "Пасля сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым 19 сакавіка прэзідэнт вярнуўся ў Мінск", — заявіў Лёгкі БелаПАН.

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі