Лукашэнка лічыць сваю паездку да Мядзведзева плённай

На перамовах з прэзідэнтам Расіі 10 красавіка прынятыя рашэнні "на сотні мільёнаў долараў", заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас суботніка на "Мінск-Арэне".

Паводле А.Лукашэнкі, гэта пытанні цаны на газ, "каб вывесці роўную цану па ўсіх месяцах", "не плаціць шалёную цану ў студзені і ніжэй за 100 долараў у снежні, а сярэднюю па годзе плаціць".
А.Лукашэнка паведаміў, што Беларусь не выбірае запланаваны аб'ём расійскага газу: "Больш як 3 млрд. мы ўжо недабралі газу".

Паводле А.Лукашэнкі, станоўча вырашылася пытанне пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію.

Прэзідэнты дамовіліся правесці наступную сустрэчу ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі