Лукашэнка на гэтым тыдні наведае Ўкраіну
Аляксандр Лукашэнка 5-6 лістапада па запрашэнні Віктара Юшчанкі наведае Ўкраіну.
Як паведаміў спікер МЗС Украіны Валерый Джыгун, у межах візіту адбудуцца перамовы двух прэзідэнтаў, а таксама сустрэчы беларускага кіраўніка з прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай і старшынёй Вярхоўнай Рады Ўладзімірам Літвіном.
Падчас перамоў дэлегацый плануецца дасягнуць дамоўленасці па рэалізацыі працэсу разблакавання дамоўна-прававога афармлення дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Беларуссю, а таксама абмеркаваць пакет актуальных пытанняў украінска-беларускіх адносін.
У прыватнасці, напаўненне рэальным зместам працэсу актывізацыі палітычнага дыялогу паміж Мінскам і Кіевам на вышэйшым узроўні, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, урэгуляванне консульска-прававых адносін і ўмацаванне сувязяў у культурна-гуманітарнай сферы.
Падчас візіту таксама плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, інфармуе “Корреспондент”.