Лукашэнка: Народ у Беларусі, Украіне, Расіі, на Захадзе "наеўся дэмакратыі"
Кіраўнік нашай краіны ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" выказаў сваё бачанне сітуацыі ва Украіне.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў цяперашні момант людзі падтрымліваюць працэсы ўзмацнення дзяржавы, якая не дапусціць хаосу, а там больш грамадзянскай вайны. "Як толькі дзяржава перастае... выконваць свае функцыі, тады бяда, ніякая дэмакратыя не выратуе", — сказаў Лукашэнка.
Ён лічыць, што народы Беларусі, Расіі, Украіны і, верагодна, Захаду "наеліся дэмакратыі", а хутчэй "усёдазволенасці і распушчанасці". І палітыкі ў Францыі, Нямеччыне ўжо разумеюць, што нешта трэба рабіць, узмацняць дзяржавы.
Лукашэнка: Мы не хацелі б разбурэння ўкраінскай дзяржавы
Фота — ria.ru