Лукашэнка наведаў у Мінску касцёл, каб ушанаваць памяць Качыньскага

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў памінальную службу ў мінскім Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Такім чынам ён ушанаваў памяць трагічна загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, сёння ў каралеўскім замку Вавель у Кракаве адбудзецца пахаванне прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, якія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі