Лукашэнка падпісаў закон пра смяротную кару для чыноўнікаў за здраду дзяржаве

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", паведамляе яго прэс-служба.

Гэта менавіта той самы закон, які ўводзіць смяротную кару для чыноўнікаў і вайскоўцаў за здраду дзяржаве. Гэтым жа законам уводзіцца крымінальная адказнасць за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў. Таксама ў гэтым законе прадугледжаныя штрафы ў 50 тысяч базавых за "шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай накіраванасці".

Сярод іншых новаўвядзенняў закон павялічвае з трох да дзесяці сутак тэрмін затрымання асоб, якіх падазраюць у здрадзе дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці.

А вось тых, хто рыхтаваўся напасці на ўстановы пад міжнароднай абаронай ці ўчыніць дыверсію, вызваляць ад крымінальнай адказнасці, калі гэтыя людзі адмовіліся ад сваіх намераў і дапамаглі прадухіліуць названыя злачынствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі