Лукашэнка паглядзіць, як у Мінскай вобласці арганізуюць пасадку бульбы
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак правядзе рабочую паездку.
14 красавіка Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочую паездку па Мінскай вобласці. Яго азнаёмяць з тым, як арганізуецца пасадка бульбы і кармавых культур.
Як інфармуе БЕЛТА, у Смалявіцкім раёне Лукашэнка наведае прадпрыемства "Азярыцкі-Агра". Між іншым, кіраўніку дзяржавы пакажуць, як працуе малочна-таварная ферма "Задамля". Гаворка пойдзе пра тое, як выконваюцца яго даручэнні па будаўніцтве сучасных жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасці малака.
Аляксандр Лукашэнка заедзе ў аздараўленчы цэнтр "Сасновае", дзе будзе чакаць справаздачу аб развіцці аграэкатурызму ў Мінскай вобласці.
Здымак з архіву. Фота: sb.by