Лукашэнка паразмаўляў з Парашэнкам пра Дні культуры Украіны ў Беларусі

Лукашэнка паразмаўляў з Парашэнкам пра Дні культуры Украіны ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка

Падчас размовы кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі арганізацыю Дзён культуры Украіны ў Беларусі. Яны павіны адбыцца з 7 па 20 ліпеня. Падчас Дзён Украіны запланаваныя выступы і канцэрты ўкраінскіх выканаўцаў і творчых калектываў на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") і міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Таксама Лукашэнка з Парашэнкам абмеркавалі падрыхтоўку да першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Ён мусіць прайсці ў Гомелі сёлета ў кастрычніку 2018 года.  

Таксама кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў розных галінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі