Лукашэнка патрабуе абараніць Беларусь ад неабгрунтаванага імпарту (відэа)

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ураду, каб той зрабіў усе неабходныя захады для абароны ўнутранага рынку ад неабгрунтаванага імпарту па тых відах прадукцыі, якая выпускаецца ў нашай краіне. Такую заяву Лукашэнка зрабіў падчас наведвання Мінскага трактарнага завода 15 траўня.

Са словаў беларускага лідара, трэба абараніць усе беларускія тавары, перадае БЕЛТА.

“Крый вас божа, калі нашы прадпрыемствы набудуць сёлета імпартныя трактары і імпартную тэхніку, якую мы выпускаем”, — сказаў Лукашэнка.

У якасці такога прыкладу такога неабгрунтаванага імпарта ён згадаў закупку мінскімі камунальнікамі трактароў замежнай вытворчасці.

“Я ўвесь час папярэджваю ўрад: мы не сябры СГА, мы нікому нічога не павінны. Давайце абаронім свой унутраны рынак, не аддамо нікому — ад праса да трактара і аўтамабіля”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі