Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі "Малітва за Беларусь"

Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі "Малітва за Беларусь"

У пятніцу, 2 кастрычніка, у Мінску каля храма-помніка ў гонар Усіх святых прайшла цырымонія "Малітва за Беларусь". У ёй паўдзельнічалі кіраўнікі праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іудзейскай рэлігійных канфесій, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Італіі.

У крыпце храма вайскоўцы з роты ганаровай варты заклалі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі далёка ад Бацькаўшчыны. Лукашэнка ў крыпце запаліў і паставіў свечку. Для тысяч людзей, якія прыйшлі на цырымонію, адбыўся канцэрт харавой і сімфанічнай музыкі, інфармуе БЕЛТА.

Падчас сустрэчы з кіраўнікамі рэлігійных канфесій і шэрагу дыпламатычных прадстаўніцтваў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "мы расцэньваем гэтую духоўную падзею як сімвалічны знак, які служыць красамоўным напамінам чалавецтву аб тым, да якіх трагедыяў для народаў прыводзяць войны". Кіраўнік Беларусі заклікаў не дапусціць новых крывавых канфліктаў.  

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі