Лукашэнка перасцярог аграрыяў ад "злачынства"

Аляксандра Лукашэнку цікавіць, як праходзіць жніво. Яму паведамілі аператыўную інфармацыю аб стане пасеваў збожжавых культур. Лукашэнка падкрэсліў, што самая галоўная задача, якая стаіць сёння перад аграрыямі, — максімальна хутка прыбраць палеглыя пасевы, каб не дапусціць страт ўраджаю.

"Як бы ні было складана, гэты хлеб трэба прыбраць імгненна. Максімум — 3-4 дні, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Галоўная задача сёння — прыбраць палеглыя пасевы. Гэта мяне больш за ўсё хвалюе. Усё астатняе мы зробім... Шкада будзе хлеба, які вырас, калі мы яго не возьмем. Страціць такі хлеб — гэта злачынства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі