Лукашэнка пра санкцыі ЕС супраць яго: "Я не паруся з гэтай нагоды"

Аляксандр Лукашэнка / "Пул Первого"
Аляксандр Лукашэнка / "Пул Первого"

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання БелАЭС выказаўся з нагоды санкцый Еўрасаюза, якія напярэдадні былі ўведзены ў дачыненні да яго.

"Ведаеце, я ўсё жыццё пад санкцыямі. Чвэрць стагоддзя пад санкцыямі, — жывы-здаровы. Я не паруся з гэтай нагоды, як кажуць маладыя людзі",цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

6 лістапада Еўрасаюз пашырыў свой "чорны спіс" адносна Беларусі на 15 чалавек. У абноўлены спіс санкцый патрапілі Аляксандр Лукашэнка і яшчэ 14 чыноўнікаў. 2 кастрычніка Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 27 прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва. Гэтым людзям быў забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, іх актывы падлягалі замарозцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі