Лукашэнка прапанаваў еўрапейцам набываць беларускія прадпрыемствы

Аляксандр Лукашэнка запрашае еўрапейскі бізнес да ўдзелу ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы папярэджвае: за бясцэнак Беларусь нічога прадаваць не будзе. З такой заявай Лукашэнка выступіў падчас сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Германіі.
Таксама прэзідэнта адзначыў, што Беларусь будзе ўдзячная нямецкаму боку за кансультацыі і дапамогу ў пытаннях, звязаных з уступленнем краіны ў СГА. У сваю чаргу кіраўнік Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд заявіў, што ў дзелавым супрацоўніцтве Беларусі і Нямеччыны не можа быць "лішніх тэм".

"Нямеччына сёння як ніколі зацікаўлена ў развіцці добрых адносін з Беларуссю. Сёння гаворка ідзе пра тое, каб пераўтварыць гэту фундаментальную цікавасць ва ўзаемавыгадныя праекты", — сказаў Мангольд.

У прыватнасці, па яго словах, і Беларусь, і Нямеччына зацікаўленыя ў скарачэнні спажывання нафты і прыроднага газу. На думку Мангольда, абедзве краіны ў выпадку паспяховага супрацоўніцтва ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, маглі б дамагчыся эканоміі энергетычных выдаткаў на 30-40%, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі