Лукашэнка прапанаваў "па-мужчынску" пагаварыць пра далейшы лёс СНД

"На жаль, нярэдка можна пачуць сцвярджэнні аб бесперспектыўнасці СНД як інтэграцыйнай структуры. Беларусь неаднаразова выказвала свой пункт гледжання, не без крытыкі, наконт важнасці для ўсіх нас СНД", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта з СНД пачалася гісторыя інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Унутры СНД, паводле яго слоў, узмацняюцца "дэзінтэграцыйныя тэндэнцыі, і гэта таксама не можа не насцярожваць, асабліва са спробаў асобных "добразычліўцаў" пахаваць СНД".

Ён падкрэсліў, што "прысутнасць на сённяшнім пасяджэнні амаль усіх кіраўнікоў дзяржаў красамоўна пацвярджае жыццяздольнасць СНД". "Нам усім неабходна такая аб'ядноўваючая арганізацыя. Настаў час шчыра, па-мужчынску пагаварыць пра далейшы лёс Садружнасці", —  цытуе словы кіраўніка дзяржавы БелаПАН.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі