У Мінску сёння збяруцца кіраўнікі МЗС краін СНД
Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці правядзе кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей.
Абмяркуюць 24 пункта. У тым ліку праект звароту кіраўнікоў дзяржаў СНД да народаў краін СНД і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ход выканання Плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці, паведамляе БелаПАН.
Акрамя гэтага мяркуецца разгледзець план мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2015-2016 гады, а таксама планы па рэалізацыі Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва ў галіне турызму, пытанні аб рэалізацыі ў 2015 годзе Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" і аб наданні пяці вышэйшым навучальным установам і навуковым установам статусу базавых арганізацый СНД.