У Мінск прыляцеў Уладзімір Пуцін (фота)
Ён возьме ўдзел у паседжаннях Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД, Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
А таксама Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Чакаецца падпісанне дамовы аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама далучэнне Арменіі да дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (у траўні яго падпісалі Беларусь, Казахстан і Расія).
Іншыя прэзідэнты краін прыляцелі ў Мінск напярэдадні. Украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў беларускай сталіцы не будзе. У тэлефоннай размове ён папрасіў Аляксандра Лукашэнку агучыць на саміце ўкраінскую пазіцыю, у тым ліку і па сітуацыі на Данбасе. Прадстаўляць інтарэсы Украіны на саміце будзе ўкраінскі пасол у Беларусі Міхаіл Ежэль.
Больш падрабязна пра праекты дакументаў саміта гл. тут.
У аэрапорце Уладзіміра Пуціна сустракаў прэм'ер Міхаіл Мясніковіч. Фота — БЕЛТА
Перад прыездам Пуціна ў Беларусі затрымалі 100 фанатаў з Украіны