У Мінск прыляцелі Назарбаеў, Аліеў, Карымаў, Пуціна чакаюць заўтра

А таксама Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

У парадку дня разгляд праектаў дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Чакаецца падпісанне дамовы аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).

Увечары ў чацвер у Мінск прыляцеў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Раней прыбылі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў (на здымку), прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці, кіраўнік Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыляціць у Беларусь 10 кастрычніка.

Як інфармуе БЕЛТА, прадстаўляць інтарэсы Украіны на саміце будзе ўкраінскі пасол у Беларусі Міхаіл Ежэль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі