Лукашэнка прайграў Абаму ў барацьбе за "Срэбраны галёш"

Гэтая прэмія "за самыя сумнеўныя дасягненні" ладзіцца радыёстанцыяй "Срэбраны дождж".



Сёлета прэмія ўручалася ў сямі намінацыях. Як піша utro.ru, Барак Абама стаў уладальнікам статуэткі ў намінацыі "Плагіят года, ці Блізнюк падкралася непрыкметна". На думку журы "Галёша", Абама, нібыта, скапіяваў перадвыбарную кампанію Уладзіміра Пуціна.



З прэзідэнтам ЗША сапернічалі алімпійская паходня і Аляксандр Лукашэнка. Форму паходні палічылі падобнай на лагатып адной з марак рускай гарэлкі. А беларускага кіраўніка абвінавацілі ў перайманні таго ж Пуціна. Пасля таго як расійскі прэзідэнт злавіў вялікага шчупака, беларускі лідар заявіў, што вылавіў 57-кілаграмовага сома.



Дарэчы, "гастарбайтарам года" быў прызнаны Жэрар Дэпардзьё, які атрымаў расійскі пашпарт.

Як у ЗША абвяшчалі Шнобелеўскую прэмію Аляксандру Лукашэнку (відэа)



 

Фота — Коммерсант і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі