Лукашэнка: Праз 30 гадоў на гэтым свеце мяне не будзе
Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Украіне. Напярэдадні ён даў інтэрв'ю газеце "Известия в Украине".
Між іншым, Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз спыталі пра пераемніка ды прыгадалі яго малодшага сына Мікалая.
"Я відаць не жыву да таго часу, калі мой малодшы сын зможа захацець стаць прэзідэнтам..., — цытуе словы Лукашэнкі выданне. — Мяне сталі папракаць, што Мікалай — мой пераемнік. Але яму яшчэ трэба 30 гадоў, каб паспрабаваць стаць прэзідэнтам. Я ўжо на гэтым свеце да таго часу не буду".
У тым жа інтэрв'ю кіраўнік Беларусі прызнаўся, што "вядома, хоча пажыць", але праца прэзідэнта цяжкая і складаная.
Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што не дажыве да 90 гадоў, летась у снежні на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі. У жніўні яму споўніцца 59 гадоў.
Фота — belta.by