Лукашэнка расказаў, за што ўзнагародзіў старшыню КДБ і міністра абароны
Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў нядаўняе прысуджэнне дзяржаўных узнагарод галоўным "сілавікам".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта найперш ацэнка вынікаў працы за мінулы год. Нагадаем, днямі ордэн Айчыны ІІІ ступені атрымалі старшыня Камітэту дзяржбяспекі Валерый Вакульчык, міністр абароны Юрый Жадобін і міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.
Лукашэнка: "Міністэрства абароны правяло вельмі маштабнае вучэнне, і вядома, у гэтым вельмі вялікая заслуга міністра — Юрыя Жадобіна. І тое, што дзясяткі ваенных гарадкоў аднавілі з руін і попелу, прывялі ў нармальны стан, і тое, што ў нас войска адчувае сябе як войска, і тое, што мы вызначыліся на перспектыву — гэта вялікая яго заслуга. Старшыня КДБ Вакульчык заслужыў ордэн, бо шмат што зрабіў для стварэння Следчага камітэта. Міліцыя працавала нядрэнна. Гэта не для хвалы. Вы ведаеце, што я не вельмі хваліць людзей, але тым не менш трэба аддаць належнае”.
Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў аб зніжэнні агульнага ўзроўню злачыннасці ў нашай краіне. Летась было зарэгістравана амаль на 12 тысяч менш заяваў і паведамленняў аб злачынствах, чым было ў пазамінулым годзе.
Фота — БЕЛТА