Лукашэнка распавёў, з якім злом змагаецца КДБ

Лукашэнка распавёў, з якім злом змагаецца КДБ

Аляксандр Лукашэнка распавёў, з якім злом змагаецца КДБ. 15 снежня кіраўнік дзяржавы ўзяў удзел у святочным мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі. У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што “КДБ Беларусі адбыўся як эфектыўная і самадастатковая спецслужба суверэннай краіны”. Ён выказаў спадзяванне, што дзяржбяспека здолее не дапусціць дэстабілізацыі грамадства. Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў апошнія гады ў нашай краіне ўдалося ўтаймаваць карупцыю.

“Найважнейшая роля ў супрацьстаянні гэтаму злу адыгрываюць органы дзяржбяспекі… Гэтую ролю яны выконваюць больш эфектыўна, чым іншыя адпаведныя структуры дзяржавы, якія закліканы змагацца з гэтым злом”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што актыўная барацьба з карупцыяй будзе працягнутая. Больш падрабязна пра яго прамову гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі