Лукашэнка "разабраўся" з "Інтэгралам", на чарзе — завод газетнай паперы
Правесці расследаванне, якім чынам выкарыстоўваліся выдаткаваныя навукова-вытворчаму аб'яднанню "Інтэграл" 300 мільярдаў рублёў (больш за 100 млн долараў), даручыў праваахоўным органам, кантралёрам і адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання "Інтэграла" ён заявіў пра зрыў выканання даручэнняў па рэалізацыі праектаў, якія былі прафінансаваныя. Паводле Лукашэнкі, грошы "Інтэграл" атрымаў з умовай стварэння субмікроннай вытворчасці. Аднак на сённяшні дзень вырабленыя толькі некалькі ўзораў прадукцыі, якія яшчэ нікуды не прадаюцца. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што з бюджэта падтрымкі навукова-вытворчае аб'яднанне не атрымае.
Ён даручыў праваахоўным органам, Камітэту дзяржаўнага кантролю і адміністрацыі прэзідэнта разабрацца, хто вінаваты ў сітуацыі, якая склалася на "Інтэграле", і дэтальна ацаніць тое, як траціліся грошы.
Таксама Лукашэнка запатрабаваў, каб яму была прадастаўленая поўная інфармацыя аб тым, як расходаваліся сродкі, накіраваныя на рэалізацыю праектаў на іншых прадпрыемствах краіны. Як адзначае "Интерфакс-Запад", найперш кіраўніка дзяржавы цікавяць шклоўскі завод газетнай паперы і "Гродна Азот".