Лукашэнка сабраўся ў Латвію?
Латвію з афіцыйным візітам неўзабаве наведае прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Следам за ім можа прыехаць і Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта, як паведамляе "Телеграф.lv", стала вядома падчас сустрэчы міністраў замежных справаў дзвюх краін Айвіса Роніса і Сяргея Мартынава.
Візіт Сідорскага мог бы адбыцца ўжо ў верасні. Чакаецца, што якраз прэм'еры будуць дамаўляцца аб прыездзе ў Рыгу кіраўніка Беларусі. Як адзначыў сп.Мартынаў, абмеркаванне гэтага пытання стане лагічным і беларускі бок ідэю візіту падтрымлівае.