Лукашэнка: Шэраг міністраў дапрацаваліся, што іх дзеці стала жывуць у ЗША
На нарадзе, прысвечанай сітуацыі ў беларускай эканоміцы, кіраўнік дзяржавы згадаў кадравае пытанне.
Лукашэнка падкрэсліў, што кадравае пытанне хвалюе ўсіх. Ён нагадаў, што папярэджваў: "усё будзе залежыць ад таго, як той ці іншы член ураду, губернатар, памочнік напружваюцца, працуюць і якія вынікі даюць". Калі вынікі будуць, тады будзе і праца, а калі іх не будзе, "вы таксама ведаеце, што магчыма", падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці стала жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформ", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Фота — ria.ru