Лукашэнка спадзяецца на далейшы палітычны дыялог з новай старшынёй Еўракамісіі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Урсулу фон дэр Ляен з абраннем на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі, перадае БЕЛТА.
Як паведамлялася раней, за кандыдатуру Урсулы фон дэр Ляен прагаласавалі 383 дэпутаты Еўрапарламента, супраць — 327, устрымаліся — 22. Да таго палітык узначальвала Міністэрства абароны Нямеччыны.
У сваім віншаванні Лукашэнка зазначыў, што спадзяецца на добрыя адносіны з Еўрасаюзам: "Разлічваю на далейшае паглыбленне палітычнага дыялогу і напаўненне новым практычным зместам двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС у гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах".
Ён таксама выказаў надзею на магчымасць сумеснага абмеркавання пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай будучыні ў Еўропе.