Лукашэнка стаў сапраўдным амапаўцам: яму ўручылі чорны берэт
Аляксандру Лукашэнку ўручылі чорны берэт амапаўца. Гэта адбылося падчас яго візіту ў атрад міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Як перадае БЕЛТА, узнагародзіць Лукашэнку найвышэйшым знакам адрознення амапаўцаў вырашыў савет камандзіраў атрада. Для амапаўцаў чорны берэт — тое самае, што крапавы берэт для вайскоўцаў унутраных войскаў.
Лукашэнка з усмешкай сказаў, што наўрад ці здасць неабходныя выпрабаванні на права нашэння берэта. Але камандзір мінскагаа АМАП Дзмітрый Балаба адказаў яму, што чорны берэт уручаны "за асаблівыя заслугі". Такая норма ёсць у адпаведным палажэнні.
"Вы былі з намі ў баявых парадках, і цяпер вы паўнавартасны баец АМАПа", — дадаў Балаба.
Еўрарадыё распавядала, якія выпрабаванні праходзяць амапаўцы ў барацьбе за чорны берэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.