Лукашэнка сёння праверыць, як рамантуюць мост праз Дняпро

Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Магілёўшчыну. Падчас рабочай паездкі ён азнаёміцца з тым, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сацыяльнай інфраструктуры і добраўпарадкаванні Магілёва. Таксама Лукашэнка пацікавіцца перспектывамі развіцця дарожнай сеткі ў Магілёве і вобласці з выкарыстаннем мясцовых будаўнічых матэрыялаў, а таксама з рэканструкцыяй і капітальным рамонтам моста праз раку Дняпро ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.

Таксама кіраўнік дзяржавы наведае ТАА "Протас", дзе азнаёміцца ​​з сучасным абсталяваннем і тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці металаканструкцый. Лукашэнку азнаёмяць з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве завода маставых металічных канструкцый. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка таксама паразмаўляе з працоўным калектывам прадпрыемства.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі